Чакана, пад каментарыямі ў Вавры адкрыўся філіял пекла, які добра дэманструе тое, што мне ў сучасным сеціве не падабаецца больш за ўсё: палярызаванасць.
Існуе толькі чорнае і белае, ці поўнае гаўно, ці шэдэўр, ці 10 з 10, ці кол.
Вавра ў сябе прадэманстраваў, што ў тэхналогіі сапраўды ёсць патэнцыял добрага прымянення ў больш дэтальным і якасным асвятленні гульнявых сцэнаў. Гэта не адмаўляе ўсіх тых хібаў, якія бачныя ў іншых гульнях.
Але джына ўжо не запхнуць назад у бутэльку. Твітарскія байцы ўжо заклікаюць да байкоту KCD
На што Вавра: "Я не працую ні над ніякай гульнёй. Так што вам няма чаго байкатаваць, хлопцы :) Я зараз на пенсіі, пацягваю віскі і выдатна баўлю час, таму мне пляваць."
@vidzikBY
