👋 Дабрыдзень усім! Даўненька ў нас не было навін, але будзем спрабаваць выпраўляцца! І пачнём адразу з гарачанькага. Цяпер у VS Code ёсць адэкватная праверка беларускай арфаграфіі! Мы звязаліся з распрацоўшчыкамі пашырэння Code Spell Checker і дадалі беларускі слоўнік. Праверка працуе афлайн з самымі рознымі фарматамі файлаў: ад txt, md да .json, .py, правяраючы канкрэтна беларускі тэкст. Гэта робіцца на падставе Hunspell-слоўніка, апрацаванага нашымі калегамі з МТГ «Рэзервацыя» і Корпусу беларускай мовы, за што ім вялікі дзякуй!
- Знайсці гэты цуд можна ў пошуку пашырэнняў (extensions) у VS Code або па спасылцы.
P.S. Скора будуць і геймерскія навіны, не пераключайцеся :))
Patreon
Boosty














