Відзік: post #1398 — TG.ME

Цікавае і спрэчнае меркаванне Рэндзі Сміта, стваральніка Thief: жанру immersive sim не месца сярод ААА-праектаў, ён не можа стаць паспяховым у гэтым сегменце праз адсутнасць дастаткова вялікай аўдыторыі.

Сміт лічыць, што распрацоўшчыкам у гэтым жанры варта выйсці з ААА-гонкі і засяродзіцца на мадэлях triple-indie ці AA — з бюджэтам каля $3-10 млн і невялікімі камандамі сапраўдных фанатаў кірунку.

На яго думку, толькі Rocksteady здолела зрабіць паспяховую ААА-гульню ў жанры дзякуючы серыі Batman: Arkham, хоць нават яна ў асноўным ёсць экшнам па знанай IP.

Прыкладна тое самае, як на маю думку, можна было казаць да выхаду Baldur's Gate 3 пра жанр ізаметрычных RPG з пакрокавай баёўкай.

Ці пра пакрокавыя баёўкі ў RPG ад трэцяй асобы ў выпадку з Expedition 33. Фіналкі ў апошніх рымэйках сыходзілі з гэтага напрамку, бо палічылі, што аўдыторыя такое ўжо не любіць.

А вунь паглядзі ты. Дастаткова зрабіць нармалёва, каб прадасцца на зайдрасць AAA-баявікам.

Ці не? Наканавана лёсам іммёрсів сімам заўсёды быць неда-хітамі, шырока вядомымі ў вузкіх колах? Што агулам за жанр такі? Можа проста такім жанрам прынята называць добрыя, але фінансава расчаравальныя гульні?)

@vidzikBY
🤔12💔2🫡1
August 13, 2026 288