Кнопка-2024. Выбіраем найлепшую блогерку года ☄ 🕚 Пачынаем праз 10… — Оля Токарчук — TG.ME

Кнопка-2024. Выбіраем найлепшую блогерку года ☄

🕚 Пачынаем праз 10 хвілін. Вынікі сёння ў 23:00 па Менску.

Намінанты:

🌟 Аляксандра Ханевіч — кожнае відэа 72-гадовай блогеркі збірае дзясяткі тысяч праглядаў. Хто яшчэ можа пахваліцца такім дасягненнем? Жанчына апавядае пра сваё жыццё ў эміграцыі: ад цэн у крамах да захаплення экстрэмальным спортам.

🌟 Вольга Такарчук — неверагоднае вяртанне Вольгі – адна з галоўных падзей года. Цяпер аўтарка расказвае на сваім канале пра жахі лукашэнкаўскага ГУЛАГу і тлумачыць, чаму ў дыктатуры адзін канец.

🌟 Данута (Хлусня) — гэты год стаў для кантэнтмэйкеркі вельмі плённым, Данута знайшла свой фармат, які задавальняе аўдыторыю ейнага праекта. А яшчэ Наталля (сапр. імя) стала галоўным тварам канала «Каардынацыйная рада».

🌟 Жэня Сугак — праект «Часики тикают», які стварыла блогерка, робіцца па-сапраўднаму культавым шоу, дзе кожны герой на сваім месцы. А «Мне тоже не нравится» па-ранейшаму адно з галоўных месцаў для дыскусій сярод прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл.

🌟 Кацярына Ваданосавa — у праекце «Трызуб і Пагоня» Кацярына навучае нашай гісторыі не толькі беларусаў, але і ўкраінцаў. А яшчэ Ваданосава даказвае, што праект пра гісторыю беларускага традыцыйнага строю можна зрабіць папулярным.

🌟 Кацярына Раецкая — яе энэргія натхняе не толькі Дзяніса Дудзінскага, але і многіх беларусаў. Недарма аўтарка робіць ранішні праект і літаральна прымушае ўсміхнуцца нават самым пахмурным днём. Акрамя гэтага, чакаем вяртання шоу «Женщины тяжёлого поведения».

🌟 Лера Жук —любіце чытаць? Тады канал беларускай блогеркі дакладна для вас. З Лерай можна зладзіць кніжны марафон і правесці 24 гадзіны без сну з кнігамі. А яшчэ яна параіць, што пачытаць зімой, а што падчас адпачынку.

🌟 Марына Ментусава — яна ўварвалася ў беларускі ютуб так імкліва, што, здаецца, была тут заўсёды. Мы думалі, што замяніць Люду Міласлаўскую ў шоу «Обычное утро» немагчыма, але Марыне ўдалося неймавернае. А яшчэ блогерка вядзе новы праект «Уехавшие Оставшиеся», які толькі пачынае свой шлях у беларускім ютубе.

🌟 Наста Роўда — сёлетні спіс герояў ТОК падобны на зал славы беларусаў і беларусак, якімі варта ганарыцца. Тут з аднаго боку – Алексіевіч і Мілінкевіч, а з іншага – Такарчук і Мірзалізадэ.

🌟 Цёця Іра — проста ўдумайцеся за год блогерка стварыла 75 вялікіх відэа на сваім канале. І тут ёсць розныя фарматы: ад размоваў з моладдзю («Дочік-маткі») да першага беларускага трукрайм падкаста («True Crime Hrodna»).

Выбар, які дакладна варта зрабіць
✔

@youtube_by
👍7
December 21, 2024 665