⚡️💥Дзень беларускага пісьменства💥⚡️
✅Сёння ў сяредняй школе №190 г. Мінска прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства - фестываль «Беларус, мовы роднай сваёй не цурайся!».
📚 Гэтае свята з’яўляецца сімвалам шанавання культурных і духоўных традыцый нашага народа 🇧🇾
▫️Праграма фестывалю была насычанай і праходзіла ў форме квэста-гульні, дзе вучні на розных прыпынках выконвалі разнастайныя заданні і атрымлівалі свае балы. Мерапрыемства паспрыяла выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю родную мову❕
✅Таксама прайшло дзіўнае падарожжа «Ад берасцяных грамат да сучасных кніг» 📖
#СШ190 #шестой_школьный_день
September 5, 2026 155 1


