Офіс Ціханоўскай ізноў пераяжджае ў Польшчу. Так паведамляе Радые… — ШТАБ ОНОШКО — TG.ME

Forwarded fromUSUsau Pavel
Офіс Ціханоўскай ізноў пераяжджае ў Польшчу. Так паведамляе Радые Свабода. Але тым разам, пішуць, што гэта сур’ёзна, сапраўды і надоўга. Дзеці Ціханоўскіх ужо у ЗША у мэтах бясьпекі (?!).

Літоўцы зразумелі марнасьць сваіх высілкаў і "дзяржаўных інвестыцый" у фікцыю, вырашылі спыніць падтрымку.

Зараз можна пушчаць пыл у вочы палякам, потым можна ў Берлін і Брусэль. І так качаваць усе жыцьце.

Вось і ўсе перамены, спадзяваньні і надзеі тысяч беларусаў, якія можна ўмясьціць у маленьнькую, шэрую валізку.

Але... у Варшаве з апазіцыі 20/20 галоўнай фігурай быў П.Латушка. З прыездам "прэзідэнта электа" у Варшаву (ведаючы законы і падыходы новай апазіцыі), статус П.Латушкі і ягоную ролю будуць абніжаць. Бо Ціханоўская напэўна перабярэцца са сваім дваром дарадцаў і сакратароў. Карміць такую безліч структур (КР, АПК, Офіс, НАУ) і абслугоўваючы апарат, ніякі бюджэт не пацягне. Тым больш, што эфект ад дзейнасьці, як мы ўжо пабачылі - 0. Не выключаю, што нездарма, у справу з паклёпам на мяне з боку НН, узгадалі П.Латушку. (Тым больш, што ангельскай версіі яны так і не выправілі). Дзе даволі яўны намек на тое, што я падтрымліваў ягоныя памкненьні быць альтэрнатыўным лідэрам.

Таму, калі інфармацыя з пераездам падцьвердзіцца, то тут у Варшаве, пачнуцца сапраўдныя разборкі і перабудовы. Як кажуць, вайна не на жыцьце, а на сьмерць.
💯20👏7🔥3👍2😁1
January 17, 2026 3.5K 66 6