Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску запрашае 12 верасня… — Средняя школа 6 г. Рогачёва "Школьный поезд" — TG.ME

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску запрашае 12 верасня мінчан і гасцей сталіцы акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць эксклюзіўную інтэрактыўную праграму «Горад Максіма».

📋 Праграма складаецца з дзвюх частак:

✔️ мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча», дзе з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея можна патрапіць на вуліцы старога Мінска, убачыць яго архітэктуру, побыт, адчуць атмасферу пачатку XX стагоддзя

✔️тэматычны квэст «Стары Мінск»

🏛Займальнае падарожжа ў мінулае разгорнецца ў залах пастаяннай музейнай экспазіцыі, дзе гасцям прапануюць выканаць інтэрактыўныя заданні і праверыць свае веды па гісторыі горада.

Гэта выдатная магчымасць убачыць сталіцу такой, якой яе ведаў класік, адчуць хараство старога Мінска і адкрыць для сябе яго самыя нечаканыя таямніцы.

☎️ Для наведвання праграмы патрабуецца папярэдні запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95
👍1
September 7, 2026 101