КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Апора» 📍​Вільня, старт — канец жніўня… — Белы легіён — TG.ME

Forwarded fromKLKlub "Apora"
КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Апора»

📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор

​Клуб «Апора», клуб ветэранаў і неабыякавых беларусаў у Вільні, аб'яўляе трэці набор на Курс маладога байца.

​Курс для тых, хто мала ведае пра вайсковую справу, але хоча быць гатовы да крытычных сітуацый і абароны блізкіх, праўда, не мае магчымасці ўступіць у шэрагі літоўскіх стралкоў.

🧭Чаму навучаць:
— узаемадзеянне ў падраздзяленні
— першая дапамога пры раненні
— азнаямленне з дронамі
— тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка
— заняткі ў ціры
— веды, якія будуць карысныя і ў цывільным жыцці

Хто выкладае: ветэраны беларускіх падраздзяленняў, якія ваявалі ва УСУ.
Фармат: раз на тыдзень у выходны дзень.
Кошт: удзел бясплатны — на аснове кампенсацыі затрат.
Умова: патрабуецца верыфікацыя.
​Усе заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы.

​Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў. Будзем асабліва рады нашым літоўскім і ўкраінскім сябрам.

📲Калі хочаш далучыцца ці ёсць пытанні — пішы ў Тэлеграм: @Klub_Apora
👍14❤6👏3🔥1👌1🍾1
July 30, 2026 547 6