Бой пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 Запрашаем на мерапрыемства… — roskvitKUS/ росквітKUS🌱 — TG.ME

Бой пад Лісічанскам
26 чэрвеня 2022

Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае IV-й гадавіне боя пад Лісічанскам.

Падчас стрымліваньня расейскай бронетэхнікі, спрабаваўшай адрэзаць часткам ЗСУ апошні шлях выхаду з горада праз нафтаперапрацоўчы завод:

загінулі:
Іван "Брэст" Марчук - камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага
Васіль "Атам" Грудовік - баец батальёна "Волат"
Вадзім "Папік" Шатроў - баец батальёна "Волат"
Васіль "Сябро" Парфянкоў - баец батальёна "Волат".

Трапілі ў палон і іх лёс невядомы:
Сяргей "Клешч" Дзёгцеў - баец батальёна "Волат"
Ян "Тромблі" Дзюрбейка - баец батальёна "Волат".

На мерапрыемтве вы даведаецеся падрабязнасьці таго боя. Зразумееце кім былі загінуўшыя і трапіўшыя ў расейскі палон хлопцы, за якія каштоўнасьці яны змагаліся, ахвяравалі сваім асабістым здароўем, жыцьцем і воляй.

📍Беларускі Замак, Vilnius, Naujoji Riovoniu g. 10
19:30, 26 чэрвеня 2026
Уваход вольны.
⚠️16+
Вядоўца: Аляксандр "Кусь" Клачко.

Беларусь будзе вольнай.
❤10👍4
June 22, 2026 944 5