КР-4 і ветэраны: хто гатовы дапамагаць? 11 траўня 2026 года кожнаму… — roskvitKUS/ росквітKUS🌱 — TG.ME

КР-4 і ветэраны: хто гатовы дапамагаць?

11 траўня 2026 года кожнаму выбарчаму спісу ў КР-4 мы адправілі прапанову падтрымаць (рэпостам ці іншымі сродкамі) важны збор на стаматалагічную дапамогу ветэранам.
📌 Падрабязнасьці збору тут:
- Тэлеграм: https://t.me/roskvitkus/120
- Фэйсбук: https://www.facebook.com/share/p/18dgwuAhsm/
- Інстаграм: https://www.instagram.com/p/DYLv6BPiKHT/?igsh=OHZxNHNiN3htMGNi

Спісы ў КР-4, якія адгукнуліся і падтрымалі збор:
+ "Еўрапейскі выбар" (ўсебаковая інфармацыйная падтрымка збора);
+ "Беларусы дзеяньня" (ўсебаковая інфармацыйная падтрымка збора і данат ў 25 еўра);
+ "Рух Воля" (данат у 80 еўра).

Спісы ў КР-4, якія НЕ ГАТОВЫ падтрымліваць ветэранаў:
- "Закон і правапарадак";
- "Наступ";
- "Каманда Латушкі і Рух за свабоду" (усебаковасьці дзеля ў першым каментары прыводзім пазіцыю спіса, выказаную Юрыем Губарэвічам у адказ на нашу прапанову);
- "Ваш голос";
- "Хватит бояться";
- "Аб'яднаная грамадзянская платформа".

🙌 Асобна хочам падзякаваць кандыдатам у КР-4, якія незалежна ад пазіцыі сваіх спісаў падтрымалі збор на ветэранаў:
+ Святлана Шаціліна;
+ Аляксандр Лапко;
+ Сяргей Бяспалаў;
+ Віталій Лакотка
.

#roskvitkus
👀6👍5
May 14, 2026 505 1 6