КР-4 і ветэраны: хто гатовы дапамагаць не словам, а справай?
Спадарства, выбіраючы свой спіс у Каардынацыйную раду, мы часта глядзім на прыгожыя праграмы. Але ці гатовыя палітыкі падтрымліваць тых, хто аддаў здароўе за нашу свабоду - нашых дабраахвотнікаў?🛡
Ужо заўтра раніцай дабрачынная арганізацыя "KUS" адправіць кожнаму спісу афіцыйную прапанову: падтрымаць (рэпостам ці іншымі сродкамі) важны збор на стаматалагічную дапамогу ветэранам.
📌 Падрабязнасці збору тут:
тэлеграм
фэйсбук
інстаграм
🗓 14 траўня мы вярнемся да вас з вынікамі. І разам пабачым, хто са спісаў КР-4 сапраўды стаіць плячо ў плячо з ветэранамі, а хто праігнараваў гэты запыт.
🙌 Хвілінка ўдзячнасьці:
Ёсць тыя, каму не трэба нагадваць пра салідарнасьць. Вялікі дзякуй спісу «Еўрапейскі выбар» і асабіста Вользе Зазулінскай, Паўлу Мар’еўскаму і Алісе Рыжычэнцы. Яны зрабілі рэпост збору самі, без аніякіх зваротаў! 🤗
Таксама асобная падзяка Сяргею Бяспалаву, Віталю Лакотко і Святлане Шацілінай за інфармацыйную падтрымку. 🤝
Беларусь будзе вольнай.
#roskvitkus

4
2
1May 10, 2026 926 5