Сябры, мы зноў звяртаемся да вас. Мы пачынаем вялікую справу - такую… — roskvitKUS/ росквітKUS🌱 — TG.ME

🌱Сябры, мы зноў звяртаемся да вас. Мы пачынаем вялікую справу - такую, якая на першы погляд здаецца амаль нерэальнай. Але, менавіта дзякуючы вам, мы ўжо не раз бачылі: тое, што выглядае складаным, можна зрабіць разам. Крок за крокам - давесьці да канца. Сёньня мы адкрываем збор на стаматалагічнае лячэньне беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў. 📊 Два месяцы таму мы апыталі каля 40 чалавек - і больш за 2/3 з іх маюць сур’ёзныя праблемы з зубамі. Гэта не пра эстэтыку. Гэта пра боль, здароўе і магчымасьць жыць нармальна. 💰 Агульная патрэба - больш за 100 000 €. Гэта вялікая сума, і яна можа пужаць. Таму мы пачынаем з 10 000 € - каб дапамагчы ўжо цяпер тым, каму найбольш патрэбна. Бо вочы баяцца, а рукі робяць. Кожны ваш унёсак - гэта рэальны крок да таго, каб нехта перастаў жыць з болем. 📩 Падтрымаць праз збор на "Bysol" і прачытаць поўную гісторыю: https://bysol.org/be/initiatives/kus/ 📩 Падтрымаць праз "KUS": 💰 Stripe: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08 💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291 SWIFT/BIC: HABALT22 Paskirtis: Parama Разам мы можам больш 🤝 #roskvitkus

bysol.orgЗбор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам-дабраахвотнікамНа гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу…
April 28, 2026 4.3K 28