Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка… — Народныя амбасады Беларусі — TG.ME

🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Bled Strategic Forum 2026.

Bled Strategic Forum, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня у Славеніі – гэта адзін з ключавых міжнародных форумаў у рэгіёне, які штогод збірае палітычных лідараў, дыпламатаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.

Сёлета ў цэнтры дыскусій былі еўрапейская і рэгіянальная бяспека, вайна Расіі супраць Украіны і перспектывы міру, будучыня трансатлантычных адносін, пашырэнне Еўрапейскага саюза, кібербяспека і супрацьдзеянне дэзінфармацыі.

«Для нас вельмі важна прысутнічаць на такіх міжнародных пляцоўках, каб Беларусь заставалася на парадку дня еўрапейскіх партнёраў. Гэта таксама магчымасць дзяліцца беларускай экспертызай у пытаннях рэгіянальнай бяспекі і адначасова выкарыстоўваць міжнародныя кантакты для вырашэння канкрэтных праблем беларусаў, якія жывуць за мяжой», — адзначыла Аляксандра Мамаева.

Падчас размоваў з прадстаўнікамі  Міністэрства замежных спраў Славеніі, замежнымі палітыкамі і дыпламатамі, асобная ўвага была нададзена Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека і транснацыянальнымі рэпрэсіямі, а таксама практычным праблемам беларусаў у Славеніі і магчымым шляхам іх вырашэння.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🔥6👍4
September 5, 2026 98 3