Ведаеце, курсы беларускай мовы - гэта не бізнэс, а сацыяльнае… — Пакрысе — TG.ME

Ведаеце, курсы беларускай мовы - гэта не бізнэс, а сацыяльнае прадпрымальніцтва. Just business - гэта не пра мяне. Таму я заўжды адкрытая да розных дабрачынных варушнякоў, адкрытых заняткаў і разыгранак - падарыць курс заматываванаму чалавеку для мяне толькі ў радасць.

Пасля майго роліка пра памылкі я ўсвядоміла, што шмат хто пераймаецца праз памылкі ў блогераў ці ў медыях або ў сваім маўленні. І таму я надумала зладзіць стыпендыю - вылучыць пару месцаў на маіх курсах для тых, хто працуе з людзьмі па-беларуску або стварае кантэнт на роднай мове.

Гэта можа быць праца выхавальніцай у садочку ці кансультанткай у краме сувеніраў, агучвальнікам мультфільмаў ці афіцыянтам у бары, вы можаце ствараць мабільную праграму ці падкаст, ютуб-канал ці інстаблог, музычны гурт ці тыкток... Усё, што заўгодна!

Каб атрымаць стыпендыю, трэба запоўніць кароткую заяўку. Да 5 верасня!
🔥10❤‍🔥2❤1
August 31, 2026 384 10 8