ОХРАНА_МОГИЛЕВ #PROFОРИЕНТАЦИЯ 🇧🇾Прыгажосць роднага слова пад… — ОХРАНА.BY — TG.ME

#ОХРАНА_МОГИЛЕВ
#PROFОРИЕНТАЦИЯ

🇧🇾Прыгажосць роднага слова пад надзейнай аховай

📣Гучны літаратурны дзень сабраў сёлета сваіх прыхільнікаў у Касцюковічах. 🤩XXXIII Дзень беларускага пісьменства праходзіць пад знакам Года беларускай жанчыны, памяці аб 85-годдзі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеяў класікаў і, вядома, пяцігодкі якасці.

🦉Сярод дзясяткаў тэматычных лакацый адна прыцягнула ўвагу не проста інфармацыяй, а жывым удзелам. Інтэрактыўная пляцоўка Дэпартамента аховы стала тым месцам, дзе гісторыя сустрэлася з сучаснасцю, а кніжнае слова — з рэальнай справай. 📜Тут, побач з паэзіяй і музыкай, сваё месца знайшлі тыя, чыё прызванне — берагчы спакой🛡.

🦉Наведвальнікаў чакала сапраўднае пагружэнне ў прафесію:
📍 знаёмства з актуальнымі паслугамі службы аховы;
📍магчымасць прымерыць сапраўдную амуніцыю супрацоўнікаў;
📍 фотасесія ў службовым аўтамабілі;
📍яркія кадры з роставымі лялькамі;
📍і, безумоўна, відовішчная праца кінолага — нумар, ад якога заміралі і дзеці, і дарослыя.

🇧🇾Дзень пісьменства ў Касцюковічах яшчэ раз пацвердзіў: культура і бяспека крочаць побач. А людзі ў пагонах на такім свяце не проста ахоўнікі парадку, а яго ўдзельнікі, якія робяць святочную атмасферу па-сапраўднаму жывой і даступнай для кожнага.
🔥48❤16👍8❤‍🔥2👏1
September 5, 2026 5.6K 9