Шаноўныя жыхары раёна! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага… — Молодечненский районный исполнительный комитет — TG.ME

Шаноўныя жыхары раёна!
 
Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства!

Гэта свята аб'ядноўвае нас вакол багатай культуры, самабытнай мовы і шматвяковых традыцый нашага народа. Яно нагадвае, што мова і культура з'яўляюцца асновай нацыянальнай самабытнасці.

Беларускае пісьменства – гэта жывая сувязь пакаленняў, адлюстраванне лёсу народа, яго характару, памяці і надзеі. Сёння найважнейшая задача – перадаваць новым пакаленням літаратурныя скарбы нашай краіны, любоў
да роднай мовы, беражлівыя адносіны да гісторыі, пачуццё гонару за сваю Радзіму. Праз роднае слова мы перадаём моладзі любоў да краіны, павагу
да старэйшых і сумленнай працы.

Дарагія сябры! Няхай гэта свята стане яркай падзеяй для кожнага, хто шануе кнігу, веды і духоўнасць.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, творчага натхнення
і аптымізму!
 
З павагай, Старшыня раённага выканаўчага камітэта Павел Губко!
September 6, 2026 330 1