Мы, беларускія дэмакрытычныя сілы,
У КР ідзе агульнае галасаваньне за рэзалюцыі да Канфэрэнцыі «Новая Беларусь» 2026. Гэта будзе ганьба для дэмакратычных сілаў Беларусі, калі іх падтрымае КР. Тлумачу, чаму.
Мы ня ведаем, хто аўтары.
Ні па адным дакумэнце. Ня ведаем і таго, ці былі далучаныя экспэрты. Высьветліў толькі, што рэзалюцыю пра падтрымку вэтэранаў пісала прадстаўніца АПК па ЭКАНОМІЦЫ (бо выдаліла мае камэнтары з дакумэнту). Мяркуючы па тэксьце й камэнтарах да яго, вайскоўцы, якім яна нібыта прысьвечаная, нават яго ня бачылі. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў камэнтарах да рэзалюцыю супраць рэпрэсіяў назвала яе «вадой».
Тэксты аніхто не вычытваў, у тым ліку на граматычныя памылкі.
Значную частку, відавочна, генэраваў штучны інтэлект. Гэта было б дапушчальна пры ўмове, што нехта правярае вынік. Аніхто іх не правяраў.
Рэзалюцыя па мэдыя:
«Сёння, пасля скарачэння міжнароднай дапамогі, незалежныя медыі перажываюць скарачэнне міжнароднай дапамогі, што паставіла многія незалежныя рэдакцыі перад пагрозай скарачэння дзейнасці, страты прафесійных каманд або закрыцця».
У рэзалюцыі па добраахвотніках проста скапіяваны адказ мадэлі.
Фармулёўкі, якія шкодзяць тым, каго мы нібыта абараняем
«Законная служба ў Сілах абароны Украіны не павінна выкарыстоўвацца трэцімі дзяржавамі як падстава для выдачы, дэпартацыі або іншага прымусовага вяртання чалавека ў Беларусь, калі існуе рызыка палітычнага пераследу…»
А калі рызыкі няма, дык можна выдаваць? Што такое «незаконная» служба? Калі чалавек у першыя дні вайны бараніў Кіеў у тэрабароне без належнага афармленьня, то яго дапушчальна выслаць?
Задачы ёсьць, выканаўцаў няма
«распрацаваць адзіны бяспечны пратакол прыёму паведамленняў, дакументавання выпадкаў, перанакіравання па юрыдычную дапамогу…»
Хто павінен распрацаваць? І хіба ў той жа «Вясны» гэтага няма?
«на працягу шасці месяцаў вызначыць упаўнаважаны каардынацыйны орган па супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям»
Хто адказны, якія паказьнікі выкананьня?
Ёсьць звароты да міжнародных партнэраў. Хто іх будзе перакладаць і распаўсюджваць, адказу я таксама не атрымаў.
І дзіўна выглядае, калі пытаньні стварэньня чарговых працэдур і дакумэнтаў у стол, якія “маюць праектны характар”, ставяцца ў адзін шэраг з вызваленьнем палітычных вязьняў, спыненьнем рэпрэсіяў або правядзеньнем свабодных выбараў.
Дзьве рэзалюцыі пра адно й тое ж
«Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва» і «Аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну» супадаюць па зьмесьце большай часткай. Навошта выносіць абедзьве, невядома.
Больш менш норм толькі палітычная рэзалюцыі пра агульнанацыянальны дыялог у фармаце Круглага стала, прынамсі, зразумелы сэнс. Астатняе ў такім выглядзе — сьмецьце, і галасаваць за такое не варта.




