Слаўная дата беларускай гісторыі! ⚔️ 421 год таму адбылася бітва пры… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Слаўная дата беларускай гісторыі!

⚔️ 421 год таму адбылася бітва пры Кіркхольме (зараз Саласпілс, Латвія), у якой войскі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам літвіна, ураджэнца Вільні Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над войскамі шведскага караля Карла IX.

Вайсковае майстэрства нашага земляка дазволіла у 1605 годзе атрымаць перамогу значна меншымі сіламі. Прыблізна 3600 ваяроў Рэчы Паспалітай разбілі без малага 11 000 шведаў.

На ілюстрацыі: "Бітва пры Кіркхольме", Мастак Петэр Снаерс. 1620 год.

Глядзіце анімаваную ШІ-рэканструкцыю ад канала Bellum et Historia.
❤30👍10⚡1
September 27, 2026 2.2K