Ціханоўская заклікала міжнародных партнёраў пашырыць падтрымку… — Мая Краіна Беларусь — TG.ME

Ціханоўская заклікала міжнародных партнёраў пашырыць падтрымку беларусаў

На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская правяла два брыфінгі — 1 і 2 верасня. Яна сустрэлася з дыпламатамі краін Лацінскай Амерыкі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама з прадстаўнікамі 17 краін ЕС.

Еўрапейскіх партнёраў Ціханоўская заклікала захаваць санкцыі да сістэмных змен у Беларусі. Яна распавяла пра працу дзеля вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з Украінай і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну.

Падрабязнасці.

Дыпламатам краін Лацінскай Амерыкі Ціханоўская прапанавала развіваць прамыя кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і падтрымліваць беларускае пытанне ў ААН.

Падрабязнасці.

Святлана Ціханоўская:
«Сітуацыя ў рэгіёне хутка змяняецца, і нам важна пастаянна трымаць міжнародных партнёраў у курсе таго, што адбываецца ў Беларусі. Такія сустрэчы даюць магчымасць падрабязна абмеркаваць змены, растлумачыць нашыя патрэбы і дамовіцца пра далейшыя крокі.
Рэпрэсіі працягваюцца, адбываюцца новыя затрыманні, і людзі па-ранейшаму трапляюць за краты за свае перакананні. Нашыя партнёры павінны бачыць поўную карціну. Таму мы працягваем дамагацца, каб Беларусь заставалася ў міжнародным парадку дня, а праца дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення пераследу не спынялася».
❤20🥴2👍1💩1
September 4, 2026 728 2