Дзень беларускага пісьменства📖 У нашай установе адукацыі прайшлі… — MGMTK — TG.ME

Дзень беларускага пісьменства📖

У нашай установе адукацыі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства. Гэта свята з’яўляецца сімвалам шанавання культурных і духоўных традыцый нашага народа.

Асаблівую атмасферу стварыла з’яўленне тэатралізаваных герояў — першадрукара Францыска Скарыны і асветніцы Еўфрасінні Полацкай.

Праграма свята была насычанай:
1. Дэкламацыя вершаў. Навучэнцы каледжа прадэманстравалі майстэрства чытання твораў беларускіх класікаў.
2. Вуснае паведамленне «Алесь Пісьмянкоў-паэт роднага краю». Прысутныя даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё паэта, чыя творчасць прасякнута шчырасцю і любоўю да Радзімы.
3. Відэапрэзентацыя
Адбыўся прагляд тэматычнага відэафільма пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова.

Мерапрыемствы паспрыялі выхаванню ў моладзі пачуцця патрыятызму і гонару за сваю літаратурную спадчыну.
❤7⚡1👏1
September 4, 2026 396 3