📢 Шаноўныя cябры, далучайцеся да важнай ініцыятывы.
https://www.ipetitions.com/p/untitled-petition-134/
Актыўныя беларусы дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне бел-чырвона-белага штандарта на Грунвальдскім полі — месцы нашай супольнай гістарычнай перамогі 1410 года.
Сёньня на Грунвальдскім полі ўжо ёсьць сьцягі Польшчы, Летувы і Украіны. Але беларусы таксама былі неад’емнай часткай гэтай перамогі! Харугвы з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага змагаліся пад Грунвальдам разам з іншымі народамі Эўропы.
⚪️🔴⚪️ Бел-чырвона-белы сьцяг — гэта наш гістарычны нацыянальны сымбаль. Сымбаль свабоды, годнасьці, салідарнасьці і права беларусаў быць самімі сабой.
Мы лічым, што беларускі штандар побач з польскім, летувіцскім і ўкраінскім сьцягамі стане актам гістарычнай справядлівасьці і знакам падтрымкі беларускага народа ў яго змаганьні за свабоду.
Падпішыце петыцыю да кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам! Няхай на Грунвальдскім полі лунае і беларускі бел-чырвона-белы сьцяг!
Forwarded fromВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

Ipetitions
Усталяваць бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі
Заклікаем кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам усталяваць штандар з бел-чырвона-белым сцягам у гонар беларускіх харугваў, якія ўдзельнічалі ў бітве. Падтрыма
June 24, 2026 58