Новыя забароны, затрыманне Хлястова і цяжкі стан Кірыла Пазняка У Беларусі працягваюць пашыраць абмежаванні для людзей, якіх улады лічаць «экстрэмістамі». Цяпер ім хочуць забараніць працаваць рэпетытарамі. Тым часам журналіст Кірыл Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА ў цяжкім стане, а спевака Аляксея Хлястова затрымалі і змясцілі на Акрэсціна. Таксама МУС працягвае папаўняць «спіс экстрэмістаў», а суды выносяць новыя палітычныя прысуды ў рэгіёнах. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN
May 22, 2026 66