Анатоль Зэкаў
Жораў і журавіны
Прыхапіў вядзерца жораў
І пайшоў па журавіны.
Ён шукаў іх не ля мора -
На сваіх балацявінах.
Лез абачліва ў дрыгву ён,
Зняўшы туфлі і шкарпэткі.
Сам паласавацца думаў
І ў гняздо прынесці дзеткам.
Пяць гадзін хадзіў, здаецца,
Ды затое ўсім вядома,
Што, напоўніўшы вядзерца,
Горда нёс яго дадому.
#родная_мова
#вучым_разам

4September 11, 2026 154 1