УПРЫГОЖВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ БІБЛІЯТЭКУ У НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КОЛЕРЫ З нагоды… — Киберпартизаны BY — TG.ME

🐎 УПРЫГОЖВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ БІБЛІЯТЭКУ У НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КОЛЕРЫ

З нагоды Дня Волі Кіберпартызаны ўпрыгожылі сайт Нацыянальнай Бібліятэкі РБ — аднаго з любімых праектаў дыктатара.
✊

Глядзець вэб-архіў.

Будаўніцтва Нацыянальнай Бібліятэкі пачалося па загаду Лукашэнкі і фінансавалася за кошт сродкаў, якія часам прымусова збіралі ў насельніцтва. Так адзін з найважнейшых элементаў адукацыі стаў зганьбаваны рэжымам як сімвал яго магчымасцяў не ўзаемадзеяннем, а прыгнётам народа дасягаць жаданага.

Але сёння Нацыянальная Бібліятэка прынаймней праз сайт сапраўды становіцца нацыянальнай.

Жадаем усім вольным беларусам, каб хутка настаў час, калі нацыянальныя сімвалы буць не толькі на старонцы ў сеціве, але і на будынку Нацыянальнай Бібліятэкі!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
🇧🇾
❤‍🔥2.26K🤬1.27K👍72🔥32❤14
March 27, 2026 13.7K 78