Ці адчувалі вы калі-небудзь, як моцна сагравае сэрца добрая кніга на роднай мове? Гэта як размова з даўнім сябрам, як пах свежага хлеба ці ўспамін пра дзяцінства ў бабулі.
Кожную пятніцу бібліятэкары праводзяць для наведвальнікаў індывідуальныя кансультацыі, дапамагаюць з выбарам літаратуры і знаёмяць з творчасцю як класікаў, так і сучасных беларускіх пісьменнікаў. Мы імкнемся паказаць, што беларуская кніга — гэта разнастайна, актуальна і вельмі цікава.📚ЗАЗІРАЙЦЕ ДА НАС У ПЯТНІЦУ! МЫ З РАДАСЦЮ РАСКАЖАМ ПРА КНІГІ, ЯКІЯ ВАРТА ПРАЧЫТАЦЬ, ДАПАМОЖАМ ВЫБРАЦЬ ГІСТОРЫЮ ПА ДУШЫ І ПРОСТА ПАГАВОРЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ.
https://lib-chausy.mogilev.by/





