De facto. Беларуская навука: post #1654 — TG.ME

Выйшла кніга пра аграрную рэформу на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.:

Пабачыла свет манаграфія Віталя Гарматнага «Камасацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.: з гісторыі аграрнай рэформы».

Камасацыя ўяўляла сабой аб’яднанне разрозненых сялянскіх надзелаў і ліквідацыю цераспалосіцы – з высяленнем сялян на хутары. Падчас рэформы буйныя землеўладальнікі былі абавязаны прадаць сялянам і асаднікам невялікія зямельныя ўчасткі. Іх набывала ў асноўным заможнае насельніцтва.

У манаграфіі ацэньваецца ўздзеянне камасацыі на жыццё заходнебеларускай вёскі (напрыклад, ці паляпшалася якасць апрацоўкі зямлі і ці ўзрастала ўраджайнасць). Даследаванне грунтуецца на шматлікіх працах айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, шырокім коле навуковых крыніц. У выданні 263 старонак.
👍21🔥12❤5👏1🤡1
August 7, 2026 1.4K 11