Ідэя для малюнкаў прыйшла ў галаву, калі разглядаў трупы расейскіх акупантаў у камэру дрону. Заўважыў, што яны часам у дзіўных позах ляжаць, нібыта таньчаць. У працах сярэднявечных майстроў быў такі сюжэт — «танец сьмерці». Згадалася адразу традыцыя ў саўку, калі пасьля сьмерці генсэка ўключалі балет па тэлевізары. Падумаў, што гэта вельмі сымбалічна, што трупы цяпер таньчаць дзеля пуціна, прадвесьцячы канец ягонага кіраваньня, бо гэтая вайна для Расеі нічым добрым ня скончыцца.
Заяц далучыўся да дабраахвотніцкіх шэрагаў у часы АТА. Сустрэў паўнамаштабную вайну ў Марыупалі, у складзе легендарнай групы «Мядзьведзі». Атрымаў параненьне, у выніку якога — ампутацыю нагі і эвакуацыю з гарнізону «Азоўсталь». Пасьля аднаўленьня стаў у наш шыхт на пасады артылерыста і апэратара дронаў. У цывільным жыцці Заяц плануе рэалізоўваць свой мастацкі талент у прафесіі тату-майстра. Інстаграм нашага ваяра: https://www.instagram.com/zaets_tattoo?igsi=MXBzMzZrOHJ2b3ludg==
ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ















