Active LT 🇱🇹🛶🏓🥏🏂⛹🏻‍♂️🏃🏻‍♂️🏄🏻‍♂️🚵🏻‍♂️🤽🏻‍♂️: post #2251 — TG.ME

Вільня.
17 красавіка · 19:00

Запрашаем вас на містычны спектакль-казку «Чортава дачка» (16+)

Спектакль заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору — свеце, дзе жывуць Нячысцікі.

Нячысцікі заўсёды ўплывалі на лёс людзей, прапануючы ім выбар.
Але выбар кожны чалавек робіць сам.

Так здарылася і з нашым героем — Альгердам.

Чалавечае жыццё — гэта шлях, на якім увесь час даводзіцца выбіраць: куды павярнуць, каму паверыць, што страціць і што знайсці. І быць гатовым прыняць наступствы сваіх рашэнняў.


Аўтар і рэжысёр — Сяргей Здаранкоў
Мастачка-пастаноўшчыца — Алена Алешка
Пластыка — Mikiта Біндэрс
Музыка — Leś Nakanavany

У ролях:
Зміцер Рачкоўскі
Марына Здаранкова
Сяржук Тоўсцікаў
Наста Ушакова
Алег Мяцеліца
Юлія Ворык

Спектакль ідзе на беларускай мове.

📍 Meno erdvės VILEIŠIO18
P. Vileišio g. 18N, Vilnius

🎟 Квіткі:
https://fienta.com/lt/chortava-dachka-2
❤1
April 6, 2026 389