Право на восстание: post #1986 — TG.ME

⚖️ Беларускія суды працягваюць выносіць жорсткія прысуды па палітычна матываваных справах

Па стане на 22 ліпеня, у беларускіх месцах няволі знаходзяцца 29 палітвязняў, асуджаных на 20 і больш гадоў зняволення. Сярод іх — дзве жанчыны і чатыры замежных грамадзяніна.

Мінімум шэсць палітвязняў у калоніях атрымалі дадатковыя тэрміны паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Абсалютную большасць з асуджаных (25 чалавек) абвінавацілі ў "акце тэрарызму" (арт. 289 КК). 10 чалавек былі асуджаныя за "здраду дзяржаве" (арт. 356 КК), тры чалавекі — за "агентурную дзейнасць" (арт. 358-1 КК)

З улікам некалькіх прысудаў найбольшы тэрмін зняволення мае палітвязень Вячаслаў Маляйчук. Цяпер яго агульны тэрмін складае 26 гадоў і 10 месяцаў.

Пра палітвязняў з самымі суровымі прысудамі чытайце па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120760

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
July 23, 2026 196 1