Запрашаем беларусаў Варшавы адзначыць разам ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ… — КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" — TG.ME

Запрашаем беларусаў Варшавы адзначыць разам
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ — ДЗЯДЫ

2-га лістапада (нядзеля) на Дзень Задушны альбо на беларускія Дзяды ў касьцёле сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве адбудзецца сьвятая імша ў памяць усіх загінулых беларусаў за Веру, за волю і за Бацькаўшчыну Беларусь.

Пачатак аб 11.30.
Адрас: plac Trzech Krzyży, 00-535 Warszawa


Пасьля імшы — імпрэза: выступы, сьпевы, успаміны.
Пасьля імпрэзы (прыблізна аб 13-й) — паездка на Паванзкоўскія могілкі аддаць абавязак памяці і гонару пахаваным там вялікім беларусам.

Беларусы, якія ня змогуць прыехаць на імшу, зьбіраюцца побач з уваходам на Паванзкоўскія могілкі каля 14-й гадзіны.

14:00 — Збор ля галоўнай брамы Паванзкоўскіх могілак.
Адрас: ul. Powązkowska 1, 01-797 Warszawa


Экскурсію па могілках правядуць
сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці",
і "Вольнай Беларусі".

Інфармацыя НВР "Вольная Беларусь"
👍6❤3
October 27, 2025 151 2