Крыс Картэр, стваральнік арыгінальнага серыяла X-Files, у інтэрв'ю выказаў упэўненасць, што агенты Малдэр і Скалі ў выкананні Дэвіда Духоўны і Джыліян Андэрсан будуць прысутнічаць у новай версіі серыяла, якую рыхтуе рэжысёр Райан Куглер.
Сам Картэр яшчэ не бачыў перазапуску і не ведае, ці будзе ён канкураваць з магчымым працягам арыгінала.
Пілот перазапуска ўжо знялі. Адну з галоўных роляў там выконвае Хімэш Патэль, які зняўся ў Ноланаўскай Адысеі ў ролі Еўрылоха (Eurylochus, не абраза, калі што). Другую — Даніэль Дэдвайлер з розных серыялаў.
@vidzikBY
10
65
2
1
65
2
1August 12, 2026 246 5


