📢 Star Wars Zero Company выйшла ў рэліз і абыйшла Star Wars Jedi: Survivor па онлайну ў Steam
Камандуйце элітным атрадам у суровай і рэалістычнай гісторыі ў STAR WARS Zero Company — адзіночнай пакрокавай тактычнай гульні, дзеяньне якой адбываецца на заходзе войнаў клонаў.
Вы апынецеся ў ролі Хоўкса, былога афіцэра Рэспублікі, які ўзначальвае «Нулявую роту». Атрад наймаюць для апэрацыі, падчас якой байцам давядзецца сутыкнуцца з пагрозай, здольнай паглынуць усю галяктыку.
За некалькі гадзін пасьля рэлізу, у гульню гуляла каля 70 тысяч чалавек, што адпавядае другому месцу сярод усіх гульняў па сусьвеце Зорных войнаў у Steam!
Журналісты высока ацанілі гульню, многія называюць яе "найвялікшай тактычнай гульнёй у галяктыцы". Распрацоўнікі стварылі годную гісторыю й выдатныя бітвы, прапанаваўшы высокі ўзровень кінэматаґрафічнасьці.
Да мінусаў аднесьлі вельмі пасрэдны сюжэт і пэрсанажаў.
Кошт звычайнага выданьня ў Steam — 49,99$.
❗️Гульня недаступна тэрыторыі Беларусі!
YouTube
Star Wars Zero Company | Official Final Trailer
“I’m asking you to join me in going after Fathom with everything we got.”
Command an elite squad through a gritty and authentic story in Star Wars Zero Company™, a single-player turn-based tactics game launching on PC, PlayStation®5, and Xbox Series X|S…

7
1August 28, 2026 328 5 1