Беларускі геймер: post #3871 — TG.ME

📰 СМІ прадставілі новыя падрабязнасьці па Grand Theft Auto VІ

Выданьне Dazed апублікавала новыя скрыншоты будучага крымінальнага баевіка, якія прысьвечаны галоўным героям гульні.

Разам зь імі зьявіўся шэраг цікавых падрабязнасьцяў навінкі ад супрацоўніка Rockstar Тома Ўэйна:

🟡Джэйсан — былы ваенны й перавозчык забароненых рэчываў. Лусія — баец і толькі выйшла з турмы.
🟡Гуляць можна будзе як за пару, так і за герояў паасобку. Бесьперашкоднае пераключэньне паміж пэрсанажамі падчас місіяў.
🟡Па дарозе на заданьне можна будзе пераключацца паміж кіроўцам і пэрсанажам на пасажырскім сядзеньні, каб страляць або гартаць стужку ў тэлефоне
🟡У сацсетках можна будзе назіраць, як пэрсанажы гульні набываюць вядомасьць дзякуючы вірусным пастам.
🟡Як і меркавалася, распрацоўшчыкі вельмі натхняліся гісторыяй Боні й Клайда
🟡Рашэньні ўнутры гульні будуць мець куды больш сурʼёзныя наступствы чым у папярэдніх гульнях франшызы
🟡Rockstar імкнецца даць гульцам максымальна магчымую свабоду самавыяўленьня, не губляючы пры гэтым сутнасьці пэрсанажаў.
🟡Дзеяньні гульца маюць наступствы — не атрымаецца прагуляцца па вуліцы зь вінтоўкай і пры гэтым не выклікаць ніякай рэакцыі ў людзей.
🟡Як у старых гульнях серыі, ежа ўплывае на вагу. Бяссонны дзень, уцёкі ад паліцыі або шматдзённы запой адабʼюцца на стане й зьнешнасьці пэрсанажаў.
🟡Rockstar сустракалася з былымі злачынцамі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў, арґанізатарамі клюбных вечарынак, гандлярамі зброяй, вулічнымі мастакамі (больш за 50 прыцягнулі да працы) і іншымі людзьмі, каб стварыць рэалістычны гульнявы ​​сьвет.
Каманда гульні, якая працуе над кіраваньнем транспартнымі сродкамі, складаецца з сапраўдных гоншчыкаў.
🟡У GTA 6 прадстаўлена разнастайнасьць NPC: ад маладых да старых, высокіх і нізкіх, з татуіроўкамі, пірсінгам і плястычнай хірургіяй, а таксама з больш разнастайным целаскладам, перавагамі ў адзеньні й г. д. Для стварэньня гульнявой папуляцыі распрацавалі новыя інструмэнты.

Да ўсяго вышэй сказанага, Netflix і Rockstar апублікавалі паўнавартасный, афіцыйны геймплэйны ролі!
Убачыць яго можна тут.

Рэліз GTA 6 чакаецца 19 лістапада на PlayStation 5 і Xbox Series
❤14🥱12❤‍🔥1
August 28, 2026 280 1 1