Беларускі геймер: post #3863 — TG.ME

📰 Фанаты запусьцілі байкот PlayStation

На фоне адмовы ад выпуску дыскаў, фанаты PlayStation прапануюць зладзіць байкот кампаніі!
У пэрыяд з 23 па 30 жніўня арґанізатары заклікалі ўладальнікаў PlayStation не карыстацца кансольлю, не зьдзяйсьняць пакупак і скасоўваць падпіскі.
Мэта простая — паказаць Sony, што гульцы незадаволеныя яе хуткай адмовай ад дыскаў.

На фоне дадзенай прапановы разгарэлася сапраўдная бура! Многія гульцы лічаць, што дадзеная сытуацыя занадта "разьдзьмута" і ў названыя дні, яны выкажуць сваё меркаваньне павелічэньнем часу праведзенай у PlayStation.

Сама кампанія таксама не застаецца ў старонцы й падлівае масла ў агонь, адпраўляючы гульцам лісты, дзе нагадвае, што паводле прынятай карыстацкай дамове, гульцы не валодаюць гульнямі, а толькі набываюць ліцэнзію на карыстаньне імі:

«Праґрамнае забесьпячэньне прадастаўляецца вам па ліцэнзіі, а не прадаецца», — гаворыцца ў ім. «Вам прадастаўляецца абмежаваная, неэцклюзіўная, неперадавальная й пэрсанальная ліцэнзія на гульню або выкарыстаньне Праґрамнага забесьпячэньня для асабістага, некамэрцыйнага выкарыстаньня на сыстэме або прыладзе, для якой яно прызначана»

Далей умовы абмяжоўваюць такія рэчы, як арэнда, зьмяненьне або атрыманьне гульняў несанкцыянаванымі спосабамі.
❤15🤣8🔥1
August 24, 2026 496 2 2