Пачатак вышэй
У 1792 г. войска ВКЛ налічвала 18 245 жаўнераў. Абедзве арміі Рэчы Паспалітай налічвалі 57 394 жаўнераў, што складала толькі палову ад запланаванай колькасці.
У 1792 г. войска ВКЛ прыняла актыўны ўдзел у вайне. 26 мая адбылася бітва пад Опсай, 10 чэрвеня — пад Стоўбцамі, 11 чэрвеня — пад Мірам, 4 ліпеня — пад Зэльвай, 23 ліпеня — пад Брэстам. Гэта была апошняя буйная бітва вайны, у якой з абодвух бакоў удзельнічала больш за 10 тыс. чалавек. Бой працягваўся ўвесь дзень, але, калі ў арміі ВКЛ скончыліся боепрыпасы, яна адступіла.
У вайне 1792 г. армія ВКЛ праявіла сябе як дзеяздольны баявы інструмент, але не здолела за кароткі прамежак часу ператварыцца ў рэальную баявую сілу. Правал вайсковай рэформы, выкліканы фінансавымі цяжкасцямі, унутрыпалітычным крызісам, супрацівам магнацкіх груповак і актыўным знешнім умяшаннем, стаў адным з фактараў, якія паскорылі ліквідацыю Рэчы Паспалітай.
t.me/BelarusScience/1663Translating to English…
20
14
4
1
1August 19, 2026 923 6