Якой была вайсковая рэформа ў ВКЛ у 1788 – 1792 гг.
Станіслаў Чаропка піша ў зборніку «Беларусь і суседзі» (2026 г.): да пач. XVIII ст. Рэч Паспалітая істотна адставала ад суседніх еўрапейскіх краін у вайсковай справе. У 1717 г. у ВКЛ стварылі рэгулярную армію – усяго да 6 тыс. жаўнераў.
Чатырохгадовы сейм 1788 - 1792 гг. вырашыў павялічыць войскі Рэчы Паспалітай да 100 тыс. Штат арміі ВКЛ павялічваўся да 32 641 чалавека. Аднак рэкруцкую сістэму камплектавання так і не ўвялі. Сейм захаваў сістэму вольнага найму, у шляхецкіх уладаннях вярбоўка ў прынцыпе забаранялася.
У канцы 1789 г. сейм нарэшце прыняў рашэнне пра рэкруцкі прынцып фарміравання арміі. Тэрмін службы рэкрута вызначаўся ў 6 гадоў. Жаўнер, які бездакорна праслужыў два тэрміны, вызваляўся ад прыгоннай залежнасці. Кожнае падраздзяленне камплектавалася ў пэўным рэгіёне. Напрыклад, 1-ы пяхотны полк рэкрутаваўся з жыхароў Слонімскага, Лідскага і Слуцкага паветаў. На ілюстрацыі – жаўнеры 3-га пяхотнага палка.
Працяг ніжэй

19
12
2
1
1August 19, 2026 834 8