De facto. Беларуская навука: post #1661 — TG.ME

Якой атрымалася кніга «Ефрасіння Полацкая: імя ў гісторыі»

У апошнім нумары «Беларускага гістарычнага агляду» выйшла рэцэнзія Дзмітрыя Віцько на кнігу Любові Ляўшун, якая пабачыла свет у 2022 - 2023 гг. Віцько піша, што «стыль кнігі занадта эмацыйны для навуковай працы», а «цуды ў кнізе пастулююцца як рэальныя факты».

Аўтарка ператварае ў амаль факты і некаторыя гіпотэзы. Напрыклад, версія пра Віцебск як удзел Святаслава, імавернага бацькі Ефрасінні, недастаткова абгрунтаваная. Найбольш істотным новым вынікам кнігі можна лічыць гіпотэзу пра два храмавыя святы полацкага Спаскага храма, у тым ліку свята Перамянення.

Віцько робіць выснову: «Выказаныя ў кнізе новыя інтэрпрэтацыі, якія датычаць абставін жыцця і дзейнасці Ефрасінні, носяць часта адвольны характар і заблытваюць рэальны стан спраў. Нягледзячы на малалікасць крыніц пра жыццё і дзейнасць першай беларускай святой і асветніцы, падаецца, стварэнне яе навуковай біяграфіі... ўсё ж магчымае, але для гэтага трэба прытрымлівацца адпаведных патрабаванняў».
👍19🤔11🤷‍♂3🤷‍♀1💅1
August 17, 2026 930 4