De facto. Беларуская навука: post #1660 — TG.ME

Як д'ябальскія чарвякі мяняюць уяўленне пра жыццё на Зямлі і пад зямлёй

Да 1980-х большасць біёлагаў лічыла, што жыццё не можа існаваць пад зямлёй на глыбіні больш за 30 см. Адкрыццё д'ябальскага чарвяка ў 2011 годзе цалкам змяніла гэтыя ўяўленні, піша BBC. Halicephalobus mephisto выявілі на глыбіні каля 1,3 км – там, дзе няма святла і недастаткова кіслароду. Чарвяк зусім малюсенькі (яго даўжыня супастаўная з таўшчынёй некалькіх валасінак чалавека) і палюе на мікробаў (на здымку – д'ябальскі чарвяк пад мікраскопам).

Навукоўцы змаглі атрымаць патомства адзінай знойдзенай асобіны. З тых часоў від актыўна вывучаюць, каб зразумець, як ён выжывае ў распаленай і цёмнай Зямлі. «Калі мы знайшлі там чарвяка, то што яшчэ мы пакуль не знайшлі?» – задаюцца пытаннем мікрабіёлагі.

Яшчэ адна выснова: калі ёсць жыццё на Марсе, то, хутчэй за ўсё, яно хаваецца пад паверхняй планеты. І калі астэроід упадзе на Зямлю і стэрылізуе паверхню, жыццё цалкам зможа адрадзіцца дзякуючы арганізмам, якія жывуць пад зямлёй.
👍31🤯11👀8❤4🍓1
August 16, 2026 897 2 11