De facto. Беларуская навука: post #1658 — TG.ME

Пра барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі

Арцём Школьны піша ў апошнім нумары ўкраінскага Ruthenica (2026 г.) пра тое, як польскі гісторык Ян Длугаш (1415 – 1480 гг.) у сваёй працы «Аналы Польшчы» асвятляў барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі.

Длугаш (на ілюстрацыі) склаў у адзін сюжэт чатыры эпізоды, звязаныя з галіцка-валынскімі князямі: паход Рамана Мсціславіча ў 1205 г. і яго гібель, захоп Любліна Данілам Раманавічам у 1244 г., паход Льва Данілавіча ў 1280 г. і вяртанне Любліна палякамі ў 1302 г. Не ўсе гэтыя эпізоды пацвярджаюцца сярэднявечнымі крыніцамі — толькі падзеі 1244 і 1302 гг.

Длугаш дадаваў новыя звесткі і ўзмацняў тэкст рытарычнымі дэталямі. Асноўная яго ідэя — паказаць шкоднасць міжусобных войнаў польскіх князёў. Страта Любліна выкарыстоўвалася як маральна-дыдактычны прыклад наступстваў палітычнай раздробленасці.
🤔24👍4😁1💯1
August 13, 2026 1.2K 6