Як змянялася архітэктура беларускай вёскі
Ігар Г. Малкоў і Ігар І. Малкоў пішуць у часопісе «Навука і інавацыі» (2025 г.): у выніку рэформы 1557 г. у ВКЛ сялянскія землі аб'ядналі ў адзіны фонд. Звычайна ў вёсцы было каля 20 двароў – уздоўж аднаго боку вуліцы. Насупраць — гаспадарчыя пабудовы, якія пазней аб'ядналі з хатамі, і вёскі набылі звыклы рэгулярны выгляд. Сталыпінская рэформа 1906 г. спрыяла шырокаму распаўсюджанню хутароў, іх колькасць у Беларусі дасягала 112 тысяч (12% ад агульнай колькасці двароў).
Сялянская сядзіба існавала ў трох асноўных тыпах: вяночны двор (пабудовы без разрываў размяшчаліся па трох баках двара), пагонны двор (пабудовы былі злучаны і размяшчаліся пад агульным дахам уздоўж падоўжанага двара) і двор з асобна размешчанымі пабудовамі (узнік на пачатку XX ст. і захаваўся да нашых дзён).
У 1930-я гады з'явіліся калгасныя пасёлкі з вытворчымі зонамі і грамадскімі цэнтрамі, затым распаўсюдзіліся тыпавыя цагляныя будынкі. На здымку 1912 г. – хаты ў в. Брановічы Слуцкага павета.

19
18
1August 11, 2026 1.1K 1 13