De facto. Беларуская навука: post #1656 — TG.ME

У Афрыцы выявілі новы від малпаў

У лясах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга жыве малпа з ружавата-аранжавымі вуснамі, чорнай мордай і чорнай поўсцю. Навука прызнала яе новым відам, паведамляе BBC. Прымата заўважылі і сфатаграфавалі ў кронах дрэў густых трапічных лясоў у нацыянальным парку Ломамі.

Упершыню пра незвычайную на выгляд жывёлу стала вядома яшчэ ў 2008 годзе: яе заўважылі спецыялісты па ахове прыроды. Але ім удалося зрабіць толькі адзін размыты здымак. Праз дзесяць гадоў малпу заўважылі яшчэ раз і, нарэшце, на яе пошукі адправілася міжнародная група даследнікаў. Навукоўцы высветлілі, што гэта раней невядомы від.

Навукоўцы кажуць, што гэтыя малпы «ў некаторым родзе сарамлівыя» і любяць хавацца ў дрэвах. Ім далі лацінскую назву Colobus congoensis. Гэтыя траваедныя жывёлы маюць яшчэ адну асаблівасць — у іх няма вялікіх пальцаў.
🙊22👍14🙈5🙉2✍1
August 10, 2026 1.1K 16