De facto. Беларуская навука: post #1655 — TG.ME

Амулет 3-га тысячагоддзя да н.э. знайшлі на паселішчы «Асавец-2»

Завяршаецца археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага па даследаванню паселішча неаліту - ранняга бронзавага веку «Асавец 2» (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

Пры зачыстцы мацерыка 8 жніўня быў знойдзены ўнікальны зааморфны амулет (прадмет з выявай жывёлы ці птушкі) паўночнабеларускай культуры, які датуецца сярэдзінай 3-га тыс. да н. э. (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі. У паведамленні не раскрываецца, на якую жывёлу ці птушку падобная выява – прапануецца дасылаць версіі і атрымаць прыз за правільны адказ.

Увогуле гэтым летам за час работы на помніку «Асавец 2» былі выяўлены шматлікі матэрыял пераважна паўночнабеларускай культуры: фрагменты посуду, паляўнічая зброя, рыбацкі рыштунак, мастацкія ўпрыгожванні, а таксама касцяныя, рагавыя і крамянёвыя вырабы.
❤34👍19👏2🏆1🦄1
August 8, 2026 1.2K 1 14